БЕЛ Ł РУС

Беларусам усё ж дазволяць захоўваць тэлефонны нумар, змяняючы мабільнага аператара

15.11.2011 / 15:51

ЯМ

Той, хто будзе званіць абаненту, які перайшоў у іншую сетку, перад злучэннем пачуе адпаведную інфармацыю.

У Беларусі ўсё ж будзе ажыццяўляцца перанос мабільнага нумара ад аператара да аператара. Праўда, гэта можна будзе зрабіць толькі праз скасаванне дамовы з папярэднім аператарам. Працэдура зойме менш за день.

Дарэчы, у свеце існуе і іншы алгарытм арганізацыі паслугі, у рамках якога абанент атрымлівае нумар у іншай сетцы па заяўнічым прынцыпе, а новы аператар апавяшчае пра гэта старога.

Той, хто будзе званіць абаненту, які перайшоў у іншую сетку, перад злучэннем пачуе адпаведную інфармацыю. Той, хто не захоча траціць свае грошы на званок у іншую сетку, зможа разарваць злучэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула