БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Фальксваген» упаў на пешаходаў і забіў жанчыну

16.11.2011 / 18:55

Яе дачка з малым трапілі ў бальніцу.

Аварыя адбылася ў Фрунзенскім раёне Мінска. Машына, страціўшы кіраванне, смяротна траўмавала кабету, а яе дачка і ўнучка ў цяжкім стане дастаўленыя ў бальніцу.

Трагедыя адбылася сёння каля 17-й у мікрараёне Каменная горка. Аўтамабіль «Фальксваген» рухаўся па дарозе, зачыненай для руху ў сувязі з будаўнічымі працамі. На думку відавочцаў, кіроўца рухаўся з вялікай хуткасцю.

Раптам машыну занесла і ўдарыла аб бардзюр. У гэты час дарогу пераходзілі тры чалавекі: жанчына і яе дачка з каляскай. Машына некалькі разоў перавярнулася і павалілася на пешаходаў. Жанчына сталага веку загінула на месцы, а яе сваякоў у цяжкім стане павезлі лекары.

Па словах відавочца, кіроўцу і пасажыра аўто таксама даставалі з машыны. Магчыма, яны знаходзіліся ў стане ап’янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула