БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: Дзень Салідарнасці вярнуўся ў Мінск

16.11.2011 / 23:34

Паводле www.mdby.org

Актывісты «Маладых дэмакратаў» ушанавалі памяць зніклых і нежывых палітыкаў і журналістаў.

Фота www.mdby.org.

Фота www.mdby.org.

Фота www.mdby.org.

16 лістапада ў сераду актывісты «Маладых дэмакратаў» зладзілі акцыю Салідарнасці. Каля царквы Пятра і Паўла на Нямізе яны запалілі знічы і выклалі партрэты Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі, Андрэя Зайцава, Яні Паляковай, Веранікі Чаркасавай, Алега Бябеніна і Змітра Завадскага.

Праз некалькі хвілін з’явілася міліцыянты. Нейкі час яны проста назіралі за акцыяй. Праз 20 хвілін іактывісты пачалі развходзіцца, пасля чаго супрацоўнікі міліцыі прыбралі партрэты і знічы. Нікога не затрымалі.

Нагадаем, што акцыі Салідарнасці з сем’ямі палітзняволеных і зніклых палітыкаў і журналістаў некалькі гадоў традыцыйна ладзіліся штомесяц 16-га чысла. У апошні час падобныя мерапрыемствы перасталі праводзіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула