БЕЛ Ł РУС

Рада Еўропы ўстрывожана знікненнем Саннікава

17.11.2011 / 9:18

МБ

Дакладчык па Беларусі выступіў з заявай.

Рада Еўропы выказала ў сераду занепакоенасць лёсам аднаго з лідараў беларускай апазіцыі Андрэя Саннікава, асуджанага да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Дакладчык па Беларусі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), эстонскі дэпутат Андрэс Херкель заявіў 16 лістапада, што былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі бясследна знік з турмы. Са словаў Херкеля, ні сям'і Саннікава, ні яго адвакатам не паведамляецца, куды і пры якіх абставінах ён знік.

Херкель падкрэсліў, што ён «глыбока заклапочаны» тым, што здарылася з беларускім апазіцыянерам, тым больш, што ён рэгулярна атрымлівае паведамленні аб катаваннях і жорсткім абыходжанні ў турмах Беларусі. Ад імя ПАРЕ ён заклікаў урад у Менску неадкладна даць сваякам і адвакатам Саннікава звесткі аб яго знаходжанні. Яны павінны таксама атрымаць магчымасць наведаць арыштаванага, адзначыў парламентарый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула