БЕЛ Ł РУС

У Літве прыпыненая дзейнасць банка Snoras

17.11.2011 / 12:07

Банк Літвы (Цэнтрабанк) сёння, 16 лістапада, часова прыпыніў дзейнасць літоўскага банка Snoras. У афіцыйнай заяве Банка Літвы гаворыцца, што кіраўніцтва прыняло рашэнне прызначыць часовага адміністратара Snoras і прымяніць «часовыя меры бяспекі».

У абгрунтаванні такога рашэння сцвярджаецца аб неабходнасці ўмацаваць стабільнасць банкаўскай сістэмы Літвы і забяспечыць надзейнасць і абарону грамадскіх інтарэсаў. У рашэнні адзначаецца шэраг парушэнняў банка, якія сам Snoras не прадухіліў нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні. Яго фінансавая палітыка і палітыка крэдытавання названая безадказнай.

Банк Літвы падкрэсліў, што дзейнасць Snoras будзе адноўленая ўжо 21 лістапада. Праўленне банка знятае, Банк Літвы падкрэслівае, што ўсе абавязанні банк будзе выконваць, а ўкладам і кліентам не будзе нанесена ніякай шкоды.

Літоўскі банк Snoras уваходзіць у «Канверсія Груп» расійскага прадпрымальніка Уладзіміра Антонава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула