БЕЛ Ł РУС

У Конга загінуў беларускі пілот

17.11.2011 / 12:19

Ахвярай крушэння верталёта ў Конга стаў грамадзянін Беларусі, перадае ў сераду агенцтва Асашыэйтэд Прэс са спасылкай на мясцовыя ўлады.

Ваенны верталёт тыпу Мі-8 разбіўся ўчора пры пасадцы ў мястэчку Бандода, за 800 кіламетраў на поўнач ад сталіцы краіны — Бразавіля. Мясцовыя СМІ паведамілі, што ў выніку падзення верталёта загінуў пілот з Расіі, тры чалавекі экіпажа атрымалі лёгкія раненні.

Аднак, як паведамілі ў сераду прадстаўнікі ваеннага камандавання Конга, пілотам быў беларус па імені Аляксандр Косыраў.

Імавернай прычынай падзення верталёта, які, як паведамлялася раней, павінен быў забраць аўстралійскіх геолагаў з кампаніі Congo Mining, сталі неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула