БЕЛ Ł РУС

Ва Уздзенскім раёне УАЗ урэзаўся ў дрэва — кіроўцу заціснула

17.11.2011 / 12:55

У сераду днём у 101 патэлефанавалі відавочцы:
«Недалёка ад вёскі Прусінава ва Уздзенскім раёне машына з’ехала ў кювет і ўрэзалася ў дрэва. Патрэбная дапамогу кіроўцу». Інфармацыя пацвердзілася, расказалі ў МНС.

Паведамленне пра аварыю паступіла прыкладна ў 12:40. «Па прыбыцці да месца выкліку было высветлена, што кіроўца УАЗа не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў з праезнай часткі ў кювет і ўрэзаўся ў дрэва. На месцы ДТЗ знаходзіцца брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і экіпаж ДАІ», — кажуць ратавальнікі.

Пацярпелага кіроўцу вызвалілі з дапамогай гідраўлічнага інструмента. Ён быў дастаўлены ў раённую бальніцу. Паводле дадзеных прэс-службы ДАІ Мінскай вобласці, пагрозы жыццю кіроўцы няма. А папярэдняя версія таго, што здарылася, тыповая для такіх выпадкаў: «не справіўся з кіраваннем».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула