БЕЛ Ł РУС

Хлопчыку імплантавалі рогі для выдалення радзімкі

17.11.2011 / 13:11

Перад выдаленнем буйной радзімай плямы на ілбе 5-гадоваму ангельцу расцягнулі скуру з дапамогай спецыяльных імплантаў у форме рожак.

Джордж Ашман нарадзіўся з невялікім фізічнай заганай — яркай чырвонай радзімай плямай на ілбе.

Яго маці Кэрэн вельмі перажывала, што гэты недахоп можа скалечыць жыццё яе дзіцяці, і наважылася на смелы крок — хірургічнае ўмяшанне.

Дактары тлумачылі жанчыне, што для правядзення такой складанай аперацыі давядзецца рыхтавацца загадзя не толькі ім, але і Джорджу.

Дактары расцягнулі скуру на ілбе дзіцяці з дапамогай адмысловых імплантаў у форме рожак, пасля чаго была праведзена аперацыя.

Праз 4 месяцы знаходжання ў «д’ябальскім» абліччы Джорджу паспяхова зрабілі аперацыю і выдалілі як імпланты, так і радзімую пляму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула