БЕЛ Ł РУС

Дэпартаваных з Расіі таджыкаў накіруюць у Беларусь

17.11.2011 / 16:33

Расійцы рыхтуюць да высылкі прыкладна 100 таджыкаў, якія раней учынілі правапарушэнні.

Таджыкістан плануе накіраваць сваіх працоўных мігрантаў, якія дэпартуюцца з Расіі, у Беларусь. Пра гэта заявіў кіраўнік Міграцыйнай службы пры ўрадзе Таджыкістана Сафіало Дзеванаеў.

«Нам не трэба баяцца дэпартацыі нашых працоўных мігрантаў з РФ, таму што адкрыта дарога працоўнай міграцыі ў Беларусь, — сказаў ён. — 

Мы збярэм дэпартаваных і адправім іх у Беларусь».

Нагадаем, што ў кастрычніку гэтага года па выніках візіту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан было падпісана міжурадавае пагадненне аб працоўнай дзейнасці грамадзян дзвюх краін.

Тэма нелегальнай міграцыі апынулася ў цэнтры ўвагі грамадства і СМІ ў Расіі пасля таго, як суд у Таджыкістане 8 лістапада прыгаварыў расійскага лётчыка Уладзіміра Садаўнічага і яго эстонскага калегу Аляксея Рудэнку да 8,5 года пазбаўлення волі, прызнаўшы іх вінаватымі ў кантрабандзе, незаконным перасячэнні мяжы і парушэнні правілаў палётаў. У Расіі прыгавор назвалі палітычна матываваным і паабяцалі меры ў адказ.

Праз некалькі дзён кіраўнік Федэральнай міграцыйнай службы РФ Канстанцін Рамаданаўскі паведаміў пра затрыманне ў Маскве за парушэнне міграцыйнага заканадаўства 134 грамадзян Таджыкістана і падрыхтоўку да высылкі на радзіму яшчэ прыкладна 100 таджыкаў, якія раней учынілі правапарушэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула