БЕЛ Ł РУС

Хрыстэнка: Пытанне аб адзінай валюце ў Еўразійскім эканамічным саюзе ўзнімаць рана

18.11.2011 / 17:00

Увод адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе стане магчымым не раней, чым будзе арганізавана Адзіная эканамічная прастора, паведаміў журналістам 18 лістапада ў Маскве міністр прамысловасці і гандлю Расіі Віктар Хрыстэнка, які ўзначаліць калегію Еўразійскай эканамічнай камісіі на найбліжэйшыя чатыры гады.

Паводле яго слоў, спачатку неабходна вырашыць задачы па стварэнні самога Еўразійскага эканамічнага саюза, а ўжо пасля ўтварэння Адзінай эканамічнай прасторы можа паўстаць пытанне і аб уводзе адзінай валюты. «Прэзідэнты пакуль гэта пытанне (пра адзіную валюту) не паставілі», — заўважыў Хрыстэнка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула