БЕЛ Ł РУС

На пероне «Купалаўскай» фанаты біліся і ўзрывалі петарды

19.11.2011 / 13:33

Nashaniva.com

удакладнена

Міліцыя затрымала дзевяць хуліганаў з ліку фанатаў мінскага «Партызана» і брэсцкага «Дынама».

Апоўдні 19 лістапада сотні мінчукоў сталі відавочцамі масавай бойкі футбольных фанатаў на станцыі метро «Купалаўская».

Па расповедзе чытача «НН», да дзесяці фанатаў у бела-блакітных шаліках (колеры «Дынама») учынілі бойку ў метро. Падчас яе былі ўзарваныя петарды, што перапалохала пасажыраў.

Міліцыя з’явілася не адразу, а толькі праз некалькі хвілін. На гэты час рух у метро быў спынены. «Машыніст спрабаваў спыніць хуліганаў, але марна», — паведамляюць сведкі.

Паводле інфармацыі «Прэсбола»,

на пероне пабіліся фанаты брэсцкага (а не мінскага) «Дынама» і мінскага футбольнага клуба «Партызан» (раней — МТЗ-РЫПА).

Як паведамляе БелТА, за парушэнне грамадскага парадку былі затрыманыя дзевяць чалавек. На іх складзеныя адміністратыўныя матэрыялы за дробнае хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула