БЕЛ Ł РУС

У Мар'інай Горцы згарэла 100 тон ільну

19.11.2011 / 13:41

У Мар’інай Горцы згарэла 100 тон сыравіны для вытворчасці льнавалакна.

Пажар адбыўся ўвечары 18 лістапада ў філіяле «Пухавічы-Лён» ААТ «Валожынскі льнакамбінат». Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца праз некалькі хвілін. Сыравіна гарэла на плошчы 500 кв.м у адной з секцый збудавання, якое складаецца з жалезабетонных калон і металічных фермаў. Усяго ў збудаванні было 300 тон сыравіны.

Супрацоўнікі МНС і работнікі прадпрыемства лакалізавалі пажар і прадухілілі знішчэнне яшчэ 200 тон. Пацярпелых пры пажары не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула