БЕЛ Ł РУС

Улады Лівіі арыштавалі экс-кіраўніка дзяржбяспекі

20.11.2011 / 20:20

Ён хацеў здацца Міжнароднаму крымінальнаму трыбуналу ў Гаазе, каб пазбегчы вышэйшай меры пакарання.

Узброеныя фарміраванні новых уладаў Лівіі арыштавалі ў нядзелю экс-кіраўніка ваеннай разведкі Муамара Кадафі Абдулу ас-Сенусі на поўдні краіны, паведамляе Reuters і тэлеканал Free Libya.

«Батальён захапіў Абдулу ас-Сенусі ў доме яго сястры ля горада Себха», — паведамляе тэлеканал Free Libya.

Раней паведамлялася, што ас-Сенусі збег у канцы кастрычніка ў Нігер.

У суботу быў арыштаваны сын Муамара Кадафі Сейф аль-Іслам, якому пагражае смяротнае пакаранне за злачынствы супраць чалавечнасці.

Сейф аль-Іслам і Абдула аль-Сенусі

мелі намер самі здацца Міжнароднаму суду ў Гаазе, дзе не прадугледжана вышэйшая мера пакарання.

У нядзелю новыя ўлады Лівіі прагаласавалі за тое, каб сын Сейф аль-Іслам, захоплены ў суботу, паўстаў перад судом у Лівіі, а не быў перададзены Міжнароднаму трыбуналу, бо здзейсніў шмат злачынстваў супраць народа Лівіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула