БЕЛ Ł РУС

24-гадовы кіроўца ўчыніў ДТЗ, у якім загінула яго маці

21.11.2011 / 11:26

Выпадак здарыўся ў Мінску на праспекце Пераможцаў.

ГУУС Мінгарвыканкама праводзіць расследаванне па факце дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося на праспекце Пераможцаў вечарам 18 лістапада.

Прыкладна ў 18.30 каля дома № 111 24-гадовы мінчук, кіруючы аўтамашынай «БМВ 520», не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на асвятляльную мачту. У выніку ДТЗ кіроўца з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені шпіталізаваны, а яго 46-гадовая маці, якая ехала з ім у якасці пасажыра, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула