БЕЛ Ł РУС

Мужчына заявіў у міліцыю на былую жонку праз 20 даляраў

21.11.2011 / 12:22

Жыхарцы Гродна, якая зняла з пластыкавай карткі былога мужа 200 тысяч рублёў, пагражае тры гады турмы.

Такое максімальнае пакаранне прадугледжанае артыкулам КК РБ, які ёй інкрымінуецца, — «Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі». Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На жанчыну заявіў у міліцыю былы муж, калі выявіў, што былая жонка самавольна ўзяла яго пластыкавую картку і прапіла з яе ўсе грошы — 200 тысяч беларускіх рублёў.

Пара развялася тры гады таму, але пражывала сумесна. Мужчына паскардзіўся міліцыянтам, што былая жонка пастаянна выпівала, а гэты ўчынак стаў апошняй кропляй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула