БЕЛ Ł РУС

Як выглядае галоўная гераіня фільма пра «Франака» — фота

22.11.2011 / 11:21

nn.by

Дарэчы, ужо знята адна сцэна ў ложку.

У анансаваным польскім фільме пра жыццё моладзевага беларускага лідара галоўную ролю выканае польская акторка Караліна Грушка.

wyborcza.pl

trailweshut.com

Кадр з фільма: галоўнага героя забіраюць у войска, медкамісія. Фота Sasza Reznikow, Facebook.com.

Караліне 31 год, яна нарадзілася ў Варшаве. Яна трэцяя жонка расійскага рэжысёра Івана Вырыпаева.

Яе фільмаграфія налічвае 20 стужак, у тым ліку «У жніўні 44-га» (Юлія) і «Капітанская дачка» (Маша Міронава).

Выканаўца галоўнай мужчынскай ролі ў фільме Вінсэнт заявіў, што адзнята ўжо адна сцэна ў ложку «Але гэта ўсё не пошла, а прыгожа. Гэта вялікая радасць граць з такой дасведчанай актрысай, з такой зоркай, як Караліна Грушка. Яна мне дапамагае ўвайсці ў ролю. Пакуль што ўсё ўвогуле цікава і класна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула