БЕЛ Ł РУС

Авіярэйс з Масквы ў Мінск затрыманы з-за моцнага туману

22.11.2011 / 11:52

Вылет быў адкладзены на гадзіну.

Рэйс нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ў Мінск затрыманы сёння з-за моцнага туману, паведамілі ў даведачнай службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Па графіку самалёт павінен быў прызямліцца ў Менску сёння ў 10.35, аднак вылет з Масквы быў адкладзены прыкладна на гадзіну з-за неспрыяльных умоў надвор’я ў маскоўскім аэрапорце.

На працу Нацыянальнага аэрапорта Мінск туман не паўплываў.
Аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме, самалёты вылятаюць і прызямляюцца згодна з графікам, распавялі ў даведачнай службе.

Метэаўмовы не адбіліся і на раскладзе руху самалётаў у аэрапорце Мінск-1. Як праінфармавалі ў аэрапорце, палёты тут таксама выконваюцца ў адпаведнасці з графікам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула