БЕЛ Ł РУС

Ля чужых берагоў: выйшаў новы нумар альманаха беларусаў замежжа

22.11.2011 / 14:01

АГ

Ён выдаецца ад 2007 года.

Альманах-штогадовік выдае ад жніўня 2007 г. нью-ёрскі грамадскі дзеяч Марат Клакоцкі, які ад 2002 г. да 2010 г. рэдагаваў галоўную газету суайчыннікаў замежжа — «Беларус». Зараз выйшаў пяты нумар.

У свежым нумары друкуюцца вершы Лявона Баравога (ЗША), Змітра Давыдзенкі (Расія), Іны Снарскай (Украіна), Сержука Сокалава-Воюша (ЗША), Юрася Шамецькі (Канада), апавяданні Віталя Воранава (Польшча), Міхася Скібы (Бельгія), Цімоха Ліякумовіча (ЗША), Анатоля Маўчуна (Польшча), Алеся Тарановіча (Нямеччына), Макса Шчура (Чэхія), пераклады Якуба Лапаткі (Фінляндыя) і Віктара Кавалеўскага (Аўстралія) ды інш.

Альманах выдаецца на ахвяраванні саміх аўтараў або грамадскіх дзеячаў.

Марат Клакоцкі зазначае, што

далейшы выхад літаратурнага альманаху ў свет будзе абумоўлены двума чыннікамі:
прысутнасцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданні, а таксама зацікаўленасцю і падтрымкай чытачоў. Выдавец выказвае спадзеў, што мяркуюч па зацікаўленасці, у наступным годзе альманах выйдзе не меншым накладам, чым сёлета.

Наконт пытанняў набыцця альманаха, як і папярэдніх нумароў, можна пракансультавацца па гэтай спасылцы

***

Выхад наступнага нумару запланаваны на жнівень-верасень 2012 года.

Апошні нумар дасылкі твораў — 1 чэрвеня 2012 года. Адрас hazetabelarus(at)att.net, або ў звычайны спосаб:

Альманах друкуецца класічным правапісам, таму (звяртае ўвагу рэдакцыя) усе рукапісы і камп’ютарапісы будуць адаптаваныя да яго.

***

Беларус. Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа. 2011. — Нью-Ёрк: Выдавецтва «Беларус», 2011. — 240 с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула