БЕЛ Ł РУС

Віктар Корзун зняў фільм, прысвечаны пакаленню «УК»

22.11.2011 / 13:57

nn.by

26 лістапада (субота) у мінскай кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дакументальнай стужкі Віктара Корзуна, прысвечанай Уладзіміру Караткевічу.

Фільм распавядае пра пакаленне, якое выгадавалася пад уплывам твораў Караткевіча. У цэнтры ўвагі аўтараў — канфлікт паміж вобразам Беларусі, створанай Караткевічам і Беларуссю, у якой мы жывем цяпер. Сярод іншых у стужцы: Антось Рудак, Андрэй Хадановіч, Андрэй Мельнікаў, Рыгор Барадулін, Алесь Марачкін, Валянцін Акудовіч, Алесь Камоцкі, Васіль Сёмуха, Генік Лойка, Адам Мальдзіс, Святлана Курс, Вітаўт Мартыненка, Кася Камоцкая.

У імпрэзе, акрамя здымачнай групы, возьме ўдзел Алесь Камоцкі.

Пачатак, а 19-й. Уваход — вольны.

Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула