БЕЛ Ł РУС

Гродзенскія студэнты таксама разлічыліся кілаграмамі рублёў — відэа

22.11.2011 / 16:11

У іхнім выпадку рэакцыя прадавачкі была пазітыўнай.

Гродзенскія студэнты адзначылі 17 лістапада паходам у краму з 4 кілаграмамі рублёў, піша блог Гродно s13. У адрозненне ад гісторыі ў Мінску, дзе студэнты прыйшлі ў краму з 6 кілаграмамі дробных купюраў, рэакцыя прадаўца была пазітыўнай. Трэба адзначыць, што хлопцы выбралі самую маладую прадавачку і не прагадалі — яна не толькі з гумарам паставілася да іх учынку, але і павіншавала са святам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула