БЕЛ Ł РУС

Расейская «Транснефть» пачынае працы над нафтаправодам у абыход Беларусі

6.02.2007 / 11:06

МБ

Прэзыдэнт «Транснефті» Сямён Вайншток заявіў увечары ў аўторак, што прынятае канчатковае рашэньне распачаць працы над пабудовай нафтаправоду ў абыход Беларусі. Ён праляжа ад Унечы на мяжы зь Беларусьсю да Прыморску і будзе мець прапускную здольнасьць 50 млн тонаў у год. Са словаў Вайнштока, у аўторак прайшла тэхнарада, якая зацьвердзіла гэтую дэклярацыю пра намеры. Да 15 лютага будуць праводзіцца прэзэнтацыі праекту ў Бранскай, Ленінградзкай, Пскоўскай, Ноўгарадзкай абласьцях. Пасьля гэтых прэзэнтацый 896 пашукавікоў маюць выйсьці на меркаваную трасу будаўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула