БЕЛ Ł РУС

Пасля матчу футбалісты «Вікторыі» таньчылі перад сваімі заўзятарамі канкан

24.11.2011 / 01:03

АГ

Госці цёпла віталі сваіх заўзятараў, што дабраліся да Мінска.

Футбалісты пльзенскай «Вікторыі» пасля перамогі ў матчы групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў над барысаўскім БАТЭ (1:0) цёпла віталі сваіх заўзятараў, што размясціліся на ніжніх шэрагах 10-га сектара.

Чэшскіх заўзятараў было няшмат — пару дзясяткаў. Але гульцы «Вікторыі» цёпла аддзячылі ім за падтрымку. Пасля фінальнага свістка яны пералезлі цераз агараджальныя шчыты, пашыхтаваліся ў шэраг і абняўшыся некалькі хвілін таньчылі перад фнатамі канкан.

Некаторыя з гульцоў качаліся і куляліся па бегавой дарожцы, рабілі сальта, дарылі майкі заўзятарам.

***

Пасля 5 тураў становішча ў нашай групе «H» наступнае:

Барселона — 13, Мілан — 8, Вікторыя — 4, БАТЭ — 2.

«Барселона» датэрмінова заваявала першае месца, «Мілан» — 2-гі. Гэтыя каманды выйшлі ў плей-оф.

У апошнім туры, 6 снежня, БАТЭ згуляе ў гасцях з «Барселонай», а «Вікторыя» дома з «Міланам».

Каб трапіць у плей-оф Лігі Еўропы барысаўскаму клубу трэба перамагаць у Каталоніі і зычыць перамогі «Мілану» ў Празе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула