БЕЛ Ł РУС

ЗША «вельмі занепакоены» законапраектам, які забараняе «прапаганду гомасэксуалізму» ў Расіі

24.11.2011 / 09:55

«Голас Амерыкі»

Афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты «вельмі занепакоеныя тым, што ў Расіі разглядаюць прыняцце закона, які моцна абмяжоўвае права на свабоду самавыяўлення і сходаў лесбіянак, гомасэксуалістаў, бісэксуалаў і транссэксуалаў».

«Як раней ужо казала дзяржсакратар Хілары Клінтан, правы геяў — гэта правы чалавека, а правы чалавека маюць на ўвазе і правы геяў», — цытуе прадстаўніка замежнапалітычнага ведамства ЗША радыё «Голас Амерыкі».

У сераду стала вядома, што парламент Пецярбурга адклаў прыняцце скандальнага закона пра геяў. Паведамлялася, што дэпутаты вырашылі «ўдакладніць дэфініцыі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула