Макейн пасля пагрозы Мядзведзева чакае «новай перазагрузкі»
Супернік Барака Абамы на прэзідэнцкіх выбарах ЗША ў 2008 годзе, сенатар Джон Макейн даў зразумець,што пасля заявы прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева аб гатоўнасці выйсці з дамовы СНУ лічыць нядаўнія заявы амерыканскага Белага дома аб поспеху «перазагрузкі» адносінаў з Масквой непераканаўчымі.
«Гатовыя да новай перазагрузкі?» — іранічна пытаецца Макейн, прыводзячы спасылку на адпаведны артыкул газеты The Washington Post аб пагрозах расійскага кіраўніцтва.
Раней у сераду прэзідэнт Расіі абвясціў пра захады, зробленыя ім у адказ на разгортванне ЗША сістэмы СРА ў Еўропе.
«Па маім даручэнні Мінабароны Расіі ўвядзе ў баявы склад радыёлакацыйную станцыю сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе ў горадзе Калінінградзе… У рамках сістэмы
«Пры неспрыяльным развіцці сітуацыі Расія пакідае за сабой права адмовіцца ад далейшых крокаў у галіне раззбраення і, адпаведна, кантролю над узбраеннямі», — заявіў Мядзведзеў.
«Акрамя таго, улічваючы непарыўную ўзаемасувязь паміж стратэгічнымі наступальнымі і абарончымі ўзбраеннямі, могуць узнікнуць падставы для выхаду нашай краіны з дамовы аб СНУ. Гэта прадугледжана самім сэнсам дамовы», — дадаў ён.
У сераду ў Пентагоне заявілі, што ЗША не зменяць планы па СРА, нягледзячы на абяцанне Мядзведзева распачаць захады ў адказ, а генеральны сакратар НАТО адзначыў, што заява прэзідэнта Расіі яго расчаравала.