БЕЛ Ł РУС

Іскуі Абалян выпусціла альбом на флэшцы ў форме залатога злітка

24.11.2011 / 11:40

Ён будзе прадавацца ў сетцы ювелірных магазінаў.

23 лістапада ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі Іскуі Абалян прэзентавала свой новы альбом «Золата», які выйшаў на USB-флэшцы, выкананай у форме мініяцюрнага залатога злітка з лазернай гравіроўкай і постарам у арыгінальнай упакоўцы.

Канцэрт быў прысвечаны не толькі выхаду новага альбома, але і юбілею творчай дзейнасці спявачкі. Роўна 15 гадоў таму яна перамагла ў сваім першым тэлевізійным конкурсе «Зорная ростань», што дало Абалян права выступіць ад Беларусі на фестывалі «Славянскі базар». Гэтую падзею выканаўца лічыць пачаткам сваёй музычнай кар’еры.

Прадавацца музычны дэвайс Абалян будзе ў сетцы ювелірных магазінаў «Манамах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула