БЕЛ Ł РУС

Рыбак захрас у дрыгве, калі спрабаваў скрасці рыбу ў Шчучынскім раёне

24.11.2011 / 12:25

Двое «рыбакоў» скралі ў арандаванай сажалцы каля вёскі Гурнофель Шчучынскага раёна 35 кілаграмаў карпа. Аднак з’есці не паспелі.
Адзін з выкрадальнікаў праваліўся ў яму на дне вадаёма і ледзь не патануў.

Як паведамляюць у Мастоўскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, супрацоўнікі ААТ «Васілішкі» спусцілі ваду, каб вылавіць карпа для продажу.

Браканьеры вырашылі пажывіцца рыбай і сталі пачалі яе падхватнікам. Калі прыбылі прадстаўнікі ААТ «Васілішкі» і супрацоўнікі інспекцыі, адзін з аматараў незаконнай лоўлі знаходзіўся на дне сажалкі ў дрыгве па шыю. Пасля выратавання выкрадальніка яго і «калегу» затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула