БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне застрэліўся 21-гадовы навучэнец

25.11.2011 / 13:45

Сяргей Макарэвіч

«Я надта стаміўся ад жыцця. Мой час сышоў…»

Здарэнне адбылося ў в. Вулька-Арэя Столінскага раёна. Аляксандра Р. знайшлі 24 лістапада каля 14.10 у кустах, непадалёку ад яго дома. Па версіі следства, малады чалавек стрэліў сабе ў грудзі з паляўнічай стрэльбы.

Аляксандр быў паляўнічым.

Па словах в.а. памошніка пракурора Столінскай пракуратуры Аляксея Юрчанкі, падставай для самагубства сталі праблемы на вучобе. Ён з’яўляўся навучэнцам Пінскага дзяржаўнага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Бацькам Аляксандра з навучальнай установы напярэдадні прыйшоў ліст. Іх прасілі прыехаць з-за праблем з пераддыпломнай практыкай сына: ён не здаў справаздачу. Бацькі паўшчувалі сына. Але, па іх словах, гэта не быў скандал. Меркавалі, што 25 лістапада ўсе разам наведаюць каледж. Але сын з серады чацвер не начаваў дома. А пасля знайшлі яго нежывым.

Як адзначыў Аляксей Юрчанка, у цэлым паспяховасць Аляксандра была добрай.

На мабільным тэлефоне маладога чалавека знайшлі перадсмяротны запіс:

«Я надта стаміўся ад жыцця. Мой час сышоў. Я толькі жадаю вам усім шчасця ў гэтым згасаючым свеце. Даруйце, я сыходжу»

Стрэльба, з якой Аляксандр застрэліўся, была зарэгістравана на яго. Малады чалавек каля двух гадоў з’яўляўся паляўнічым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула