БЕЛ Ł РУС

Вайда здымае фільм пра Валенсу

25.11.2011 / 21:27

«Я не хачу, я мушу», — сказаў майстар на прэс-канферэнцыі.

Самы тытулаваны польскі кінарэжысёр — Анджэй Вайда — прыступіў да здымак фільма аб першым прэзідэнце посткамуністычнай Польшчы, лаўрэаце Нобелеўскай прэміі міру 1983 г. Леха Валенсу.

«Я не хачу, але я мушу»,
 — сказаў 85-гадовы майстар на прэс-канферэнцыі, паўтарыўшы знакамітую фразу Валенсы, сказаную ім, калі той у першы раз балатаваўся на прэзідэнцкую пасаду.

Як распавёў Вайда, стваральнік прафсаюзнага руху «Салідарнасць», які спрычыніўся да падзення камунізму ва Усходняй Еўропе, даў сваё дабраславенне стваральнікам фільма.

Ролю Валенсы, які ў канцы верасня адсвяткаваў 68-годдзе, выконвае Роберт Віцкевіч.

Фільм пра Валенсу, які павінен выйсці на экраны ўвосень наступнага года, будзе прысвечаны падзеям перыяду 1970–1989 гадоў: ад пачатку працоўных пратэстаў да выступу Валенсы ў Кангрэсе ЗША пасля звяржэння камуністычнага рэжыму ў Польшчы — перад тым, як ён стаў прэзідэнтам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула