БЕЛ Ł РУС

У Слуцку будуць судзіць за ўлёткі пра Слуцкі збройны чын

26.11.2011 / 15:31

У Слуцку на гарадскім кірмашы затрыманая мясцовая актывістка Марына Дамарад, якая раздавала ўлёткі з абвесткай пра мітынг у гонар чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Мітынг мае адбыцца паводле афіцыйнага дазволу ўладаў каля мясцовага краязнаўчага музея 27 лістапада. Яго падрыхтоўкай і правядзеннем займаецца Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ.

Не зважаючы на гэта, міліцыянты адабралі ў Марыны Дамарад усе ўлёткі і склалі на яе адміністрацыйны пратакол за распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. У пастарунку міліцыі ёй таксама ўручылі павестку ў суд. Пенсіянерцы, інваліду другой групы Марыне Дамарад пагражае штраф памерам ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула