БЕЛ Ł РУС

У Беларусі на 1000 зарэгістраваных шлюбаў прыпадае 423 разводы

28.11.2011 / 10:10

паведамляе Белстат.

Так, за студзень-кастрычнік гэтага года ў краіне зарэгістравана больш як 73,4 тыс. шлюбаў. Колькасць новых сямейных саюзаў павялічылася ў параўнанні са студзенем- кастрычнікам 2010 года на 9,3%. Дарэчы, пазітыўная тэндэнцыя росту колькасці шлюбаў намецілася ў краіне яшчэ па выніках студзеня-мая 2011 года (на 1,9% да ўзроўню студзеня-мая 2010 года), у наступныя месяцы яна ўмацавалася. За дзесяць месяцаў гэтага года на 1000 жыхароў прыпадала 9,3 шлюба (за аналагічны мінулагодні перыяд — 8,5).

У студзені-кастрычнікускасавана амаль 31,1 тыс. шлюбаў. Колькасць разводаў прадаўжае расці — іх стала на 6,7% больш у параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2010 года. Паказчык разводзімасці павысіўся адпаведна з 3,7 на 1000 жыхароў да 3,9.

Пры гэтым за студзень-кастрычнік 2011 года на 1000 шлюбаў прыпадала 423 разводы, за аналагічны перыяд 2010 года — 433.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула