БЕЛ Ł РУС

Хуліганам, што ўзарвалі петарду на «Купалаўскай», пагражае да 6 гадоў турмы

28.11.2011 / 15:00

nn.by

Па выніках праверкі інцыдэнту 19 лістапада ў мінскім метро заведзена крымінальная справа.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС па выніках праверкі бойкі, што адбылася 19 лістапада на станцыі метро «Купалаўская», заведзена крымінальная справа, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Крымінальная справа распачата ў дачыненні да трох затрыманых маладых людзей, якія падазраюцца ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў групай асоб, зазначаецца ў паведамленні прэс-службы. Згодна з заканадаўствам хуліганам можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.

***

Нагадаем, што 19 лістапада, напярэдадні футбольнага матчу «Дынама» Брэст — «Мінск», на станцыі метро «Купалаўская» адбылася бойка паміж фанатамі.

Пабіліся паўтара дзясяткі чалавек, пры гэтым адзін з удзельнікаў бойкі ўзарваў петарду.
Паводле адных звестак, у бойцы ўдзельнічалі фанаты брэсцкага «Дынама» і сталічнага «Мінску» (паводле другіх звестак, з берасцейцамі біліся фанаты «Партызана»).

Міліцыянты затрымалі дзевяцярых удзельнікаў бойкі. Трое з іх выявіліся непаўналетнімі і былі перададзеныя бацькам. Шасцёра былі змешчаныя ў ізалятар на Акрэсціна, а ў панядзелак, 21 лістапада, пакараныя адміністрацыйным арыштам на тэрмін ад 5 да 15 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула