БЕЛ Ł РУС

Мінск і Масква падпішуць мемарандум аб дапамозе па ўступленні Беларусі ў СГА

28.11.2011 / 15:26

Мінск і Масква 19 снежня ў сталіцы РФ падпішуць мемарандум аб дапамозе з боку Расіі па ўступленні Беларусі ў СГА. Пра гэта паведаміў беларускі віцэ-прэм’ер Сяргей Румас 28 лістапада, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

«Гэта будзе спрыяць праходжанню намі гэтага складанага працэсу», — сказаў ён.

Румас адзначыў, што супярэчнасцяў паміж членствам краін у АЭП і СГА няма. Ён падкрэсліў, што Казахстан і Расія будуць спрыяць уступленню Беларусі ў СГА і захаванню ўзгодненых тарыфаў.

«Расія, якая ўступае ў СГА ў якасці члена МС, пацвердзіла перад міжнароднай супольнасцю, што Мытны саюз з’яўляецца інтэграцыйнай структурай, прынцыпы якой поўнасцю адпавядаюць нормам СГА», — сказаў Румас.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула