БЕЛ Ł РУС

Вайна ў галовах: Арменія адмовілася гуляць таварыскі матч з беларусамі ў Турцыі

29.11.2011 / 10:24

Nashaniva.com

Прызначаны на 29 лютага ў Турцыі таварыскі матч нацыянальных зборных Беларусі і Арменіі, аб якім ужо была дасягнутая дамоўленасць, нечакана апынуўся пад пагрозай зрыву.

На днях у БФФ прыйшоў ліст з Федэрацыі футбола Арменіі, у якім без тлумачэння прычын паведамляецца, што зборная Арменіі гатовая згуляць з беларускай камандай у любой краіне, акрамя Турцыі.

Цяпер БФФ трэба будзе або прыняць армянскі варыянт і вызначыцца з новым месцам сустрэчы, або заняцца пошукамі іншага спарынг-партнёра для гульні ў Турцыі, паведамляе Goals.by са спасылкай на Прессбол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула