БЕЛ Ł РУС

Расія дае грошы пад умову павышэння стаўкі рэфінансавання

29.11.2011 / 10:28

«Гэта адбудзецца аўтаматычна пасля павелічэння стаўкі па інструментах прадстаўлення ліквіднасці Нацыянальным банкам у снежні».

Беларусь атрымае другі транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС у памеры 440 млн адразу пасля выканання дзвюх умоваў, прадугледжаных праграмай стабілізацыі плацежнага балансу і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, паведаміла прэс-служба Еўразійскага банка развіцця, кіраўніка АКФ ЕўрАзЭС.

«Гэта адбудзецца аўтаматычна пасля падпісання А. Лукашэнкам указу аб перадачы няпрофільных актываў Нацыянальнага банка РБ, а таксама павелічэння стаўкі па інструментах прадстаўлення ліквіднасці Нацыянальным банкам РБ у снежні 2011 года на 5% у параўнанні з цяперашнім узроўнем», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што ў мінулы панядзелак в.а. міністра фінансаў РФ Антон Сілуан, які ўзначальвае Раду АКФ ЕўрАзЭС, заявіў аб тым, што бакі — Беларусь і АКФ — дамовіліся «аб нейкай кампраміснай меры».

«Гэта планавыя дзеянні па набліжэнні стаўкі рэфінансавання, па набліжэнні ўзроўню кошту крэдытных рэсурсаў, якія прадстаўляюць грашовыя ўлады рэспублікі, да рынкавага ўзроўню», — удакладніў Сілуан.

Такім чынам, аб’яднаўшы заяву расійскага чыноўніка і паведамленне прэс-службы ЕАБР, можна выказаць здагадку, што гаворка ідзе аб павышэнні стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, стаўкі па інструментах рэгулявання ліквіднасці, а таксама перадачы няпрофільных актываў на баланс стваранага Банка развіцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула