МТС зноў павышае цэны
Ад апошняга павышэння не прайшло яшчэ і трох дзён.
Кампанія МТС з 1 снежня 2011 года мяняе расцэнкі на аказанне некаторых дадатковых паслуг. Цэны зменяцца на інфармацыйна-забаўляльныя сэрвісы на базе SMS, MMS, USSD і званкі на кароткія нумары. Сотавы аператар не паведамляе, наколькі ў сярэднім павысяцца тарыфы,
прапануючы абанентам азнаёміцца з новымі расцэнкамі 1 снежня на карпаратыўным сайце кампаніі.
Сотавы аператар МТС 28 лістапада павышаў ужо кошт званкоў і інтэрнэт-паслуг. Змяненні закранулі кошт унутрысеткавых званкоў, міжсеткавых і міжнародных злучэнняў, СМС-паведамленняў, паслуг на аснове мабільнага доступу ў Інтэрнэт, роўмінгавых і некаторых іншых тарыфаў. Так, кошт інтэрнэт-паслуг у большасці пакетаў трафіку павысіўся ў сярэднім на 15–20 працэнтаў.
Да гэтага СТАА «МТС» павышала расцэнкі 11 ліпеня: тады паслугі сотавага аператара ў сярэднім падаражэлі на 10 працэнтаў.-
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула