Беларусы перайшлі на хлеб, малако і ліверку
Продажы мяснога ў Баранавічах знізіліся на траціну ў лістападзе проці кастрычніка.
У Баранавічах пачалі менш купляць каўбасных вырабаў. Продажы прадукцыі мясцовай вытворчасці знізіліся на траціну ў лістападзе гэтага года ў параўнанні з кастрычнікам.
Пра гэта паведаміла дырэктар вытворчага цэха г. Баранавічы Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Таццяна Каваленка на штабе па кантролі за станам спажывецкага рынку 17 лістапада.