БЕЛ Ł РУС

Парламент Ісландыі прагаласаваў за прызнанне дзяржаўнасці Палестыны

30.11.2011 / 11:45

Парламент Ісландыі ў аўторак прызнаў дзяржаву Палестына ў межах 1967 года, заявіў міністр замежных справаў Ісландыі Эсур Скарпх’едынсан.
Пра гэта паведамляе газета «Гаарэц».

Ісландыя стала першай краінай Заходняй Еўропы, якая прызнала незалежнасць Палестыны.

Рашэнне аб прызнанні Палестыны падтрымалі 38 з 63 дэпутатаў парламента Ісландыі.

«У той жа час парламент Ісландыі заклікае Ізраіль і Палестыну прыйсці да мірнага пагаднення ў рамках міжнароднага закона і рэзалюцый ААН, згодна з якім у роўнай ступені прызнавалася незалежнасць як Ізраіля, так і Палестыны», — гаворыцца ў заяве міністра замежных справаў Ісландыі.

У канцы кастрычніка Палестына была прынятая ў склад ЮНЕСКА, пасля чаго фінансаваць арганізацыю адмовіліся ЗША, Канада і Ізраіль. У сувязi з гэтым ЮНЕСКА давялося закрыць і скараціць бюджэты шэрагу праграм, якія датычылі «неістотных падарожжаў, канферэнцый і публікацый».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула