БЕЛ Ł РУС

Урад рыхтуе рэкапіталізацыю дзяржаўных банкаў

30.11.2011 / 12:59

ЯМ

Грошы банкам будуць выдзеленыя з бюджэту.

Урад рыхтуе рэкапіталізацыю дзяржаўных банкаў. Гаворка вядзецца пра «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і «Белінвестбанк». На наступным тыдні прапановы па павелічэнні іх статутных фондаў будуць унесеныя кіраўніку дзяржавы. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас, выступаючы ў парламенце.

Па яго словах, Міжнародны валютны фонд і Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС падтрымліваюць гэтыя меры.

Румас растлумачыў, што рэкапіталізацыя дзяржаўных банкаў павінна адбыцца ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля.
У прыватнасці, з улікам таго, што дзяржбанкі значна пагоршылі каэфіцыент рызыкі на аднаго пазычальніка, буйныя беларускія прадпрыемствы не могуць атрымаць дастатковы аб’ём крэдытных рэсурсаў у адным банку і ім даводзіцца крэдытавацца ў двух-трох банках.

Памер рэкапіталізацыя ўдакладняецца, бо, як заявіў Румас,

«магчымасці бюджэту ў гэтым сэнсе з’яўляюцца абмежаванымі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула