БЕЛ Ł РУС

Турцыя ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць Сірыі

30.11.2011 / 13:01

Анкара прыняла рашэнне прыпыніць стратэгічнае супрацоўніцтва з Дамаскам да тых часоў, пакуль там не памяняецца ўрад, заявіў у аўторак міністр замежных спраў Турцыі Ахмет Давутоглу.

Прынята рашэнне замарозіць рахункі сірыйскага кіраўніцтва ў турэцкіх банках, а таксама блакаваць пастаўкі любой зброі і ваеннага рыштунку ў Сірыю.

Паводле Давутоглу, прэзідэнт Сірыі Башар Асад павінен неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да антыўрадавых дэманстрантаў і зразумець, што яго ўрад зайшоў у тупік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула