БЕЛ Ł РУС

У бліжэйшыя суткі характар надвор'я не зменіцца

30.11.2011 / 13:26

Заўтра — першы дзень зімы.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі, днём па паўднёвым усходзе невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём плюс 1–6°С.

У Мінску заўтра, 1 снежня, ноччу невялікія ападкі, у асноўным дождж, слабыя туман і галалёд, днём без ападкаў. Вецер заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 3–5°С.

У наступныя двое сутак па краіне воблачна з праясненнямі. 2 снежня ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 4°С, днём плюс 1–7°С. 3 снежня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 1–6°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула