БЕЛ Ł РУС

Дактары тлумачаць, каго Монсан бачыў у маскоўскай лякарні: гэта алкаголікі, звычайная справа

1.12.2011 / 10:0

Баец змяшанага стылю з ЗША Джэф Монсан, які апынуўся ў цэнтры скандалу з асвістваннем прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна ў «Алімпійскім», залішне драматызуе сітуацыю са станам маскоўскай аховы здароўя,
лічаць дактары гарадской бальніцы № 36 на Фартунатаўскай вуліцы, дзе пабываў Монсан пасля бою, прайгранага

Фёдару Емяльяненку.

«Калідоры былі запоўненыя пацыентамі, якія выглядалі так, нібы іх толькі што прывезлі з поля баявых дзеянняў якой-небудзь грамадзянскай вайны. Мне таксама давялося пазмагацца з адным доктарам, які хацеў зрабіць мне рэнтген чэрапа… Урэшце мне зрабілі рэнтген нагі… Потым мне наклалі 16 швоў на губу знутры і звонку чымсьці, што нагадвала вяроўкі, якімі звязваюць тушкі курыц», — так апісаў Монсан свае ўражанні ад наведвання лякарні.

«Сапраўды, штодня пасля 18.00 у лякарні назіраецца наплыў пацыентаў з разбітымі тварамі, — згаджаюцца, але толькі часткова, маскоўскія дактары. — Бывае па 40–50 хворых, і, як правіла, усе яны — мясцовыя алкаголікі, пацярпелыя ў бытавых разборках. Яны чакаюць сваёй чаргі да доктара ў калідоры. Мяркуючы па ўсім, менавіта іх і бачыў Монсан».

Што ж да «вяровак», якія Монсан згадвае ў кантэксце накладання швоў, то «для зашывання ўнутранай поласці выкарыстоўваўся кетгут — матэрыял з сухажылляў бараноў», удакладняюць медыкі. «Гэта самы танны матэрыял, ён выкарыстоўваецца паўсюдна ў Расіі. Перавага кетгута ў тым, што ён рассмоктваецца праз 7–10 дзён. Нашы людзі не звяртаюць на кетгут ніякай увагі. Наадварот, радуюцца, што швы здымаць не трэба», — адзначаюць маскоўскія дактары.

Бой Монсана і Емяльяненкі, які трансляваўся ў жывым эфіры, імгненна стаў тэмай для

грамадскага абмеркавання пасля таго, як гледачы абурана засвісталі роўна ў той момант, калі на рынг падняўся прэм’ер Уладзімір Пуцін, жадаў павіншаваць расійскага спартоўца з перамогай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула