БЕЛ Ł РУС

У літоўскай прэсе друкуюць спачуванні з прычыны продажу «Белтрансгаза» Расіі

1.12.2011 / 16:38

У найбуйнейшых літоўскіх газетах 1 снежня з’явіліся аб’явы ў выглядзе спачуванняў, у якім «суседзі літоўцы» спачуваюць жыхарам Беларусі ў сувязі з тым, што кантроль над газаправодамі быў перададзены расійскаму газаваму гіганту «Газпраму».

Аб’явы-спачуванні замовіла арганізацыя — Саюз моладзі за энергетычную незалежнасць — якая ў такі спосаб жадала звярнуць увагу на праблему энергетычнай незалежнасці.

«У часіну цяжкой страты, пасля таго як «Газпрам» канчаткова скупіў акцыі беларускага аператара газаправодаў «Белтрансгаз», прыносім шчырыя спачуванні суседзям-беларусам.

цана на газ для нас паднялася больш чым у 6 разоў, а «Газпрам» у нашай краіне займаецца не толькі бізнесам, але і ўмешваецца ва ўнутраныя справы краіны.
Смуткуем разам з Вамі, бо выдатна ведаем, што Вас чакае», — сказана ў тэксце.

Пад тэкстам напісана «Суседзі-літоўцы». Аб’ява было надрукавана ў газетах Lietuvos rytas, Lietuvos žinios і Respublika.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула