Латвія нацыяналізавала airBaltic
Міністэрства злучэнняў Латвіі на падставе права першай рукі набыло замарожаныя долі капіталу нацыянальнай авіякампаніі airBaltic, якія належалі кампаніі Baltijas Aviacijas sistemas (BAS). Такім чынам Латвія стала амаль аднаасобным уласнікам акцый з партфелем у 99,8%.
Урад выкупіў закладзеныя 47,2% акцыі airBaltic па пачатковым кошце 319 тысяч еўра.