БЕЛ Ł РУС

Расіяне забраніравалі ўвесь гатэль у Мірскім замку з Новага года аж да 10 студзеня

1.12.2011 / 18:23

На Новы год адпачыць у замку не ўдасца.

«Сустрэча Новага года ў старажытным замку Еўропы!». Такія аб'явы часта трапляюцца на сайтах беларускіх турфірмаў. За 350—400 еўра можна адправіцца ў вандроўку па Польшчы, Літве ці Чэхіі. А што з адпачынкам у Беларусі?

У Мірскім замку, як вядома, працуе гасцініца на 35 месцаў.

Аднак зняць нумар аказалася ўжо немагчыма.

«Усе месцы да 10 студзеня забраніравалі расіяне яшчэ ў верасні, — удакладнілі ў замку. — Для іх распрацавана адмысловая праграма».

Спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу, у замку вырашылі не казаць, колькі трэба заплаціць за нумар у гатэлі на навагоднія святы.

У звычайныя дні двухпакаёвы люкс каштуе 600 тысяч, нумар «камфорт» — 450 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула