БЕЛ Ł РУС

Юрыю Чыжу дазволілі гнаць самагонку

1.12.2011 / 19:06

«ў мэтах узнаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый».

СААТ «Гасцінны маёнтак», якое з’яўляецца ўласнасцю аднаго з самых багатых беларускіх бізнэсмэнаў Юрыю Чыжа, атрымала афіцыйны дазвол гнаць самагонку.

Кампанію ўключылі ў пералік юрыдычных асоб, якім дазваляецца вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі ў культурна-этнаграфічных цэнтрах, нацыянальных парках і запаведніках, іншых аб’ектах Беларусі ў мэтах узнаўлення паўнаты беларускіх нацыянальных традыцый.

Прадпрыемства «Гасцінны маёнтак» ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі горналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск», якое ўваходзіць у групу кампаній «Трайпл».
Раней у пералік юрыдычных асоб, якім дазваляецца вырабляць арыгінальныя алкагольныя напоі, былі ўключаны фермерская гаспадарка «Белавежтур», нацыянальны парк «Белавежская пушча», музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», СААТ «Рэстаранны холдынг», УВТПП «Гранат», агракамбінат «Дзяржынскі» і Гродзенскі мясакамбінат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула