БЕЛ Ł РУС

У прамысловых маштабах: На Вілейшчыне быў выяўлены самагонны апарат памерам з дом

1.12.2011 / 21:35

Міліцэйскі спецназ УУС Мінаблвыканкама 1 снежня па ананімным тэлефанаванні выявіў у вёсцы Астравы Вілейскага раёна буйны падпольны завод па вытворчасці самагонкі.

Як паведамілі ў міліцыі Мінскай вобласці, самагонная ўстаноўка займала практычна ўвесь дом. Затрыманыя трое непрацуючых мясцовых жыхароў, якія абслугоўвалі незаконную вытворчасць алкаголю.

Канфіскаваныя: тона самагонкі, самагонны апарат і больш за тоны металу, незаконным зборам якога, як мяркуецца, займаліся затрыманыя.

Усім траім пагражае адказнасць адначасова па чатырох артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: незаконны выраб і захоўванне спіртнога, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, парушэнне правілаў утрымання населеных пунктаў, парушэнне правіл супрацьпажарнай бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула