БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будуць адкрыты шэсць участкаў для галасавання ў Дзярждуму

2.12.2011 / 10:11

У Беларусі будуць адкрытыя шэсць участкаў для галасавання на выбарах у Дзяржаўную думу Расіі — па адным у Мінску і абласных цэнтрах. Інфармацыя пра гэта з’явілася на афішных тумбах беларускіх гарадоў ад імя Цэнтрвыбаркама РФ.

Галасаванне будзе праходзіць у нядзелю, 4 снежня, з 8 да 20 гадзін:

у Мінску — у пасольстве Расіі (вул. Нававіленская, 1а);

у Віцебску — у гарадскім цэнтры культуры (вул. Маякоўскага, 1);

у Гомелі — у гарадскім цэнтры культуры (вул. Ірынінская, 16);

у Магілёве — у ліцэі Беларуска-расійскага ўніверсітэта (вул. Ленінская, 61);

у Брэсце — у генеральным консульстве РФ у Брэсце (вул. Пушкінская, 10);

у Гродне — у дзіцячай школе мастацтваў (пл. Тызенгаўза, 5).

Пры сабе неабходна мець пашпарт грамадзяніна Расіі або дакумент, які яго замяняе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула