БЕЛ Ł РУС

У Маскве назвалі недапушчальнай пазіцыю пасла РФ у Мінску

2.12.2011 / 12:10

Чальцы Грамадскай палаты Расіі здзіўленыя пазіцыяй расійскага пасла ў Беларусі Аляксандра Сурыкава ў сувязі з вынясеннем смяротнага прысуду па справе аб тэракце ў мінскім метрапалітэне.

«Выказванне падтрымкі смяротнага пакарання дваім асуджаным у Мінску з боку расійскага пасла проста недапушчальна», — заявіў чалец Грамадскай палаты Расіі Анатоль Кучарэна. Ён адзначыў, што «пазіцыя пасла ў Беларусі супярэчыць афіцыйнай пункту гледжання расійскай дзяржавы па праблеме смяротнага пакарання».

«Што гэта значыць: пасол не згодны з афіцыйнай лініяй дзяржавы, якую ён прадстаўляе? Бо вядома, што ў Расіі адмененае смяротнае пакаранне. Як дзяржаўны чыноўнік ён абавязаны прытрымлівацца гэтай пазіцыі. Вось выйдзе на пенсію, тады хай і выкладае свой прыватны пункт гледжання», — абурыўся Кучарэна.

Ён таксама нагадаў, што ў Расіі дзейнічае афіцыйная забарона на вынясенне смяротных прысудаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула