БЕЛ Ł РУС

Пацяплее да +9°С

2.12.2011 / 13:03

Прагноз надвор’я на 3–5 снежня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым усходзе месцамі кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Ноччу па паўночным усходзе слабы галалёд. Вецер заходні, паўднёва-заходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0, +6°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж, днём без ападкаў. Вецер заходні, паўднёва-заходні 6–11 м/с, парывы ды 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, +2°С, днём +3–5°С.

4 снежня па рэспубліцы воблачнае надвор’е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 7–12 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, +5°С, днём +1–8°С.

5 снежня воблачна, на большай частцы тэрыторыі кароткатэрміновыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 7–12 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1–6°С, днём +2–9°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула