БЕЛ Ł РУС

У часе трэніроўкі брэсцкіх гандбалістаў у Македоніі прагрымеў выбух

4.12.2011 / 10:30

А на матчы на пляцоўку кінулі петарду.

Падчас трэніроўкі Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова 3 снежня ў Бітоле (Македонія) адбыўся выбух, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі гандбола.

Частку трыбуны вынесла на пляцоўку, памяшканне зацягнула дымам. Ніхто з беларускіх гандбалістаў і прадстаўнікоў трэнерскага штаба не пацярпеў, але трэніроўка была сарваная, брэсцкую каманду экстрана эвакуіравалі. Дэлегат Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі Ёсіп Посавец (Харватыя) праінфармаваў аб інцыдэнце ЕГФ.

БГК прыбыў у Македонію на матч у адказ 1/16 фіналу Кубка Кубкаў супраць каманды «Пелістэр 08». Гульня пачалася ў запланаваны час і завяршылася з лікам 26:25 на карысць берасцейцаў, якія выйшлі ў наступны раўнд (першы матч — 27:20 на іх карысць). За 15 секунд да заканчэння гульні на пляцоўку была кінута петарда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула